Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Удзел у Рэспубліканскім конкурсе “Традыцыйная беларуская лялька”

Дата: 19 апреля 2019 в 11:48, Обновлено 19 апреля 2019 в 11:50
392 просмотра

У мэтах удасканалення прафесійнага майстэрства педагогаў і развіцця дзіцячай творчасці 17 красавіка 2019 года вучаніца Клецкага цэнтра дзіцячай творчасці Рамашка Карына і  педагаг Кныш Аксана Іванаўна прынялі удзел у Рэспубліканскім конкурсе “Традыцыйная беларуская лялька” на творчай пляцоўцы XVIII Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі.

Конкурс праводзіўся з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый, развіцця дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення і падтрымкі юных талентаў.

Удзел у конкурсе прынялі 22 навучэнца аб’яднанняў па інтарэсах выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў адукацыі ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў з розных гарадоў рэспублікі і праводзіўся па наступных намінацыях: “Традыцыйная народная лялька” і “Лялька ў народным рэгіянальным строі”.

Карына прадстаўляла Клецкі раен, дзе выконвала абрадавую куклу “Неразлучнікі” у намінацыі “Традыцыйная народная лялька”. Конкурс праходзіў у фармаце адкрытага творчага спаборніцтва.

На цырымоніі ўзнагароджвання ўсе ўдзельнікі атрымалі дыпломы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі у тым ліку і Рамашка Карына, а пераможцы і прызёры конкурсу атрымалі дыпломы 1, 2, 3 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і спецыяльныя прызы.

<font face="times new roman, times, serif">ФОТОАЛЬБОМ</font>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.