Аб выніках абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу
Згодна з планам работы ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама на 2016/2017 год і з мэтай далейшага развіцця выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, павышэння ўзроўню выканаўчага майстэрства педагогаў названага накірунку, распаўсюджвання лепшага вопыту работы ў галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Мінскай вобласці з 28 лістапада па 30 снежня 2016 года адбыўся абласны конкурс на лепшую сувенірную работу сярод кіраўнікоў аб’яднанняў па інтарэсах і студый выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Ад Клецкага раёна было прадстаўлена 17 творчых работ розных накірункаў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
На падставе рашэння журы і палажэння аб правядзенні абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу за высокі выканаўчы ўзровень прадстаўленых творчых работ узнагароджаны дыпломамі ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама наступныя педагогі:
- Буркун Ала Валер’еўна, педагог ДУА “Зубкаўская сярэдняя школа”, “Беларусачка”, І месца у намінацыі “Абрадавыя лялькі”, “Лялькі ў нацыянальным строі”
- Заяц Марыя Канстанцінаўна, педагог ДУА “Клецкая сярэдняя школа № 3”, “Сурвэткі” ІІ месца у намінацыі “Вязанне шыдэлкам (пруткамі)”, “Пляценне карункаў”;
- Таўкач Галіна Мікалаеўна, педагог ДУА “Клецкая сярэдняя школа № 2”, “Зімняя казка”, ІІІ месца у намінацыі “Вышыўка”;
- Лісавец Наталля Мікалаеўна, педагог ДУДА “Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці”, “Калядная ноч”, ІІІ месца у намінацыі “Вырабы з саломы”;
- Адамовіч Таццяна Леанідаўна, педагог ДУДА “Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці”, “Беларусачка”, І месца у намінацыі “Бісерапляценне”;
- Буката Ігар Зіноўевіч, педагог ДУДА “Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці”, “Беларускаму песняру У.Мулявіну – 75”, ІІІ месца у намінацыі “Жывапіс”, “Малюнак”, “Графіка”;
- Кныш Аксана Іванаўна, педагог ДУДА “Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці”, “Кветка”, ІІІ месца у намінацыя “Вырабы са скуры”;
- Пілецкая Вольга Аляксандраўна, педагог ДУДА “Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці”, “Брошка”, ІІІ месца у намінацыі “Вырабы са скуры”;
- Старжынская Ганна Міхайлаўна, педагог ДУДА “Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці”, “Берагіня”, І месца у намінацыі “Выцінанка”;
- Зайцава Любоў Анатольеўна, педагог ДУДА “Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці”, “Восень”, ІІІ месца у намінацыі “Цестапластыка”.