Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Аб выніках абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу

Дата: 16 февраля 2017 в 15:24, Обновлено 2 марта 2017 в 15:31
557 просмотров

     Згодна з планам работы ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама на 2016/2017 год і з мэтай далейшага развіцця выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, павышэння ўзроўню выканаўчага майстэрства педагогаў названага накірунку, распаўсюджвання лепшага вопыту работы ў галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Мінскай вобласці з 28 лістапада па 30 снежня 2016 года адбыўся абласны конкурс на лепшую сувенірную работу сярод кіраўнікоў аб’яднанняў па інтарэсах і студый выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. 
      Ад Клецкага раёна было прадстаўлена 17  творчых работ розных накірункаў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. 
     На падставе рашэння журы і палажэння аб правядзенні абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу за высокі выканаўчы ўзровень прадстаўленых творчых работ узнагароджаны дыпломамі ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама наступныя педагогі: 
- Буркун Ала Валер’еўна, педагог ДУА “Зубкаўская сярэдняя школа”, “Беларусачка”,  І месца у намінацыі  “Абрадавыя лялькі”, “Лялькі ў нацыянальным строі”
- Заяц Марыя  Канстанцінаўна, педагог ДУА “Клецкая сярэдняя школа № 3”, “Сурвэткі” ІІ месца у намінацыі “Вязанне шыдэлкам (пруткамі)”, “Пляценне карункаў”;
- Таўкач Галіна Мікалаеўна, педагог ДУА “Клецкая сярэдняя школа № 2”, “Зімняя казка”,  ІІІ месца у намінацыі “Вышыўка”;
- Лісавец Наталля Мікалаеўна, педагог ДУДА “Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці”, “Калядная ноч”, ІІІ  месца у намінацыі “Вырабы з саломы”;
- Адамовіч Таццяна Леанідаўна, педагог ДУДА “Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці”, “Беларусачка”,  І месца у намінацыі “Бісерапляценне”;
- Буката Ігар Зіноўевіч, педагог ДУДА “Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці”, “Беларускаму песняру У.Мулявіну – 75”,  ІІІ месца у намінацыі “Жывапіс”, “Малюнак”, “Графіка”;
- Кныш Аксана Іванаўна, педагог ДУДА “Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці”, “Кветка”, ІІІ месца у намінацыя “Вырабы са скуры”;
- Пілецкая Вольга Аляксандраўна, педагог ДУДА “Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці”, “Брошка”, ІІІ месца у намінацыі “Вырабы са скуры”; 
- Старжынская Ганна Міхайлаўна, педагог ДУДА “Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці”, “Берагіня”,  І месца у намінацыі “Выцінанка”;
- Зайцава Любоў Анатольеўна, педагог ДУДА “Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці”, “Восень”, ІІІ месца у намінацыі “Цестапластыка”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.